#TraveltoDobrush
За 40 км на поўдзень ад горада Добруша размясціўся аграгарадок Леніна. За 3 км на паўднёвы ўсход ад яго археолагамі знойдзена гарадзішча. Гэтая знаходка сведчыць аб засяленні гэтых месцаў з даўніх часоў.
Па пісьмовых крыніцах, Леніна вядомы з XVIII стагоддзя як вёска Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1775 годзе вёска знаходзілася ва ўладанні Румянцавых і Паскевічаў. У 1890 годзе працавалі хлебазапасны магазін, народнае вучылішча, 2 лаўкі, карчма, дзейнічала царква.
Яшчэ адзін дзіўны помнік архітэктуры, які захаваўся ў руінах у цэнтры вёскі - Мікалаеўская царква пач. ХIХ стагоддзі.
Помнік эпохі класіцызму, нямы сведка багатай гісторыі сваёй вёскі, звязанай з імем рускага дзяржаўнага дзеяча П.У. Завадоўскага, на сродкі якога і была пабудавана царква. Першапачаткова гэтае мястэчка клікалася Сізоўкай. І пражывала ў ёй больш за дзве тысячы чалавек. У 1740 годзе на сродкі прыхаджан была пабудавана драўляная царква. Больш за пяцьдзесят гадоў прастаяў гэты храм у Сізаўцы,але ў раптоўна згарэў. І толькі ў 1800 годзе граф Завадоўскі, уладальнік гэтых земляў, на ўласныя грошы пабудаваў цудоўны храм.
Пасля Сізоўка была перайменаваная ў Папоўку. З прыходам Савецкай улады царква была зачынена. У 1931 годзе ў ёй размяшчаўся вясковы клуб. У час Вялікай Айчыннай вайны снарад трапіў ва ўсходнюю сцяну храма, разбурыў алтарную частку. Пасля вайны ў святым храме былі калгасныя склады. А ў 1961 году страшны пажар, які здарыўся з-за трапленні маланкі, стаў фатальным - усе драўляныя часткі згарэлі.
Як сімвал памяці аб вайне ў цэнтры вёскі стаіць брацкая магіла з пахаванымі 16 воінамі і 3 партызанамі, якія загінулі ў 1943 годзе пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна з вянком.
Штодзень, акрамя выхадных дзён, курсіруе маршрутка Добруш-Кругавец.