#TraveltoDobrush Чырвоны Партызан

#TraveltoDobrush

За 36 км на паўднёвы ўсход ад Добруша і за 60 км ад Гомеля знаходзіцца аграгарадок Чырвоны Партызан, які называўся да 1938 года Шэльмоўкай.

Паводле пісьмовых крыніц, Плутоўка вядома з XVI стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай вёска знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе яна згадваецца ў рэвізскіх матэрыялах. У 1873 годзе тут дзейнічалі крупадрабілка і хлебазапасны магазін, з 1874 года — маслабойня. Паводле перапісу 1897 года, у вёсцы дзейнічалі царква, народнае вучылішча, карчма.

У 1930 годзе быў арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», працавалі 2 вятракі, гамарня. У час Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года акупанты спалілі 243 двары і забілі 12 жыхароў.
Рашэннем Добрушскага раённага Савета дэпутатаў ад 2010 года вёска Чырвоны Партызан пераўтворана ў аграгарадок Чырвоны Партызан.

Галоўная славутасць Партызана - царква Раства Багародзіцы - аб'ект драўлянага дойлідства, пабудаваны ў 1889г.

З архіўных крыніц вядома: яго будаўніцтва вялося на сродкі прыхаджан - мясцовых сялян.

Пры тым, што царква была бедная, мелася бібліятэка, у якой знаходзіліся 34 кнігі Жыцця святых і 15 кніг духоўна-маральнага зместу. Была там і царкоўна-прыходская школа граматы, аднак яна была зачынена ў 1893 навучальным годзе.

Царква і частка самай вёскі згарэлі падчас пажару. Новая драўляная царква была пабудавана ў 1907 годзе.

У 1929 годзе касцёл зачынілі, а праз год знялі і крыжы. Да пачатку 90-х гадоў будынак былога храма знаходзіўся на балансе мясцовага сельгаспрадпрыемства і выкарыстоўваўся як складское памяшканне.

У 1995 годзе царква была адрамантавана. З добрушскай аўтастанцыі штодня адпраўляюцца аўтобусы ў Чырвоны Партызан.

97