У Дзень сям'і, кахання і вернасці ў Навагрудку ўшаноўвалі сямейныя пары

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

У Дзень сям'і, кахання і вернасці ў Навагрудку ўшаноўвалі сямейныя пары.

8 ліпеня праваслаўныя хрысціяне ўшаноўваюць памяць Пятра і Фяўронні Мурамскіх - нябесных заступнікаў шлюбу і сямейнага дабрабыту. Гісторыя іх любові стала прыкладам для многіх вернікаў. У гэты святочны дзень у Доме-музеі Адама Міцкевіча адбыўся літаратурна-музычны салон “Мая сям'я – апора кахання і вернасці”. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў раённай улады, духавенства і больш за 20 сужэнскіх пар гарадскіх парафій.

Ва ўтульнай абстаноўцы музея прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чаркоўскі, старшыня раённага савета дэпутатаў Святлана Каралько, намеснік старшыні райвыканкама Людміла Мароз і благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук.

Асобай часткай праграмы стала экскурсія па Доме-музеі Адама Міцкевіча, арганізаваная для сямейных пар. Госці змаглі акунуцца ў атмасферу XIX стагоддзя, прайшоўшы па залах, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады вялікага паэта.

Падрабязней чытайце на сайце газеты “Новае жыццё” (г. Навагрудак) - https://novgazeta.by/news/obshhestvo/v-den-semi-lyubvi-i-vernosti-v-novo...

36